Парыж, Эйфелева вежа і…

Парыж, Эйфелева вежа і…
О книге

Раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай“Парыж, Эйфелева вежа і…” – пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, якіжыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. Апачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца зкамандзіроўкі, жонка Люся ў гэты час яго не чакае…Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпраймальнікаў: адгалоўных рэдактароў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў дачыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне іздрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без “украсці і выпіць”жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных “браткоў”.Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы!Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.

Книга издана в 2023 году.

Читать Парыж, Эйфелева вежа і… онлайн беплатно


Шрифт
Интервал

Частка першая. ЖЫЦЬ – НЕ ТОЛЬКI МЁД ПIЦЬ

1

Ноччу над Мінскам грамыхала шчодрая расцугляная навальніца. Сіратліва-цьмянымі выглядалі вулічныя ліхтары, калі віхлястая вострая маланка кроіла на кавалкі нізкае грувасткае неба. Вада імклівымі патокамі шапацела па асфальце, незадаволена віравала, бурліла, калі натыкалася на прыпаркаваныя ўздоўж тратуараў машыны. Раскацісты гром узрушваў ахоўныя сігналізацыі, і машыны ад бяссілля гулка завывалі, кожная на свой лад. У вокнах шматпавярховых дамоў часта ўспыхвалі палахлівыя агеньчыкі ад цыгарэт, але гаспадары не рызыкавалі выходзіць у гэткую непагадзь да сваіх чатырохколых улюбёнцаў. Толькі ў пяцісотым «мерседэсе» не міргалі аварыйкі, не скуголіла сігналізацыя, дый патокі вады яго абміналі. Машына задзірліва перагарадзіла тратуар.

У прапахлым гарэлкай салоне на раскладзеным вадзіцельскім сядзенні спаў чалавек. Скамечанае скураное паліто ляжала ў нагах, ледзь прыкрываючы калені, пінжак расхрыстаны, кашуля разарваная на грудзіне, на голай шыі – чырвоны заплямлены тлушчам гальштук. Рукі спячага моцна сціскалі напаўпустую вялікую бутэльку каньяку.

Пакідаючы горад сцішаным і абноўленым, летняя парная навальніца кацілася на ўсход. Дождж толькі крышачку паменшаў, а каля «мерседэса» ўжо віскнуў тармазамі міліцэйскі «УАЗ». З машыны няспешна выйшаў міліцыянер, ухутаны ў плашч-палатку, і зыркім святлом ліхтара асвяціў салон. Ён доўга разглядваў спячага, некалькі разоў ляпнуў далонню па ветравым шкле, крыкнуў:

– Гэй, чалавек, прачынайся, прыехалі!

– Наш кліент? – вытыркнуўшы галаву з машыны, запытаўся міліцыянер з зорачкамі прапаршчыка на пагонах.

– Спіць… Але не адзін-адзінюткі, пляшку каньяку абдымае…

– Калі каньяк угледзеў – будзі, трэба разбірацца…

– Гэткага не разбудзіш, поўнае адключэнне, – тупаючы вакол машыны і барабанячы далонню па капоце, па даху, па дзвярах, бубніў міліцыянер.

У начной цішы кожны ўдар аддаваўся гулкім рэхам у самых дальніх куточках вуліцы, у кронах паркавых каштанаў, у падваротнях дамоў. У найбліжэйшым пяціпавярховым доме ў кутнім акне трэцяга паверха запалілі святло. Рыпнулі дзверы, на балконе з’явіўся сілуэт чалавека. Бліснуў трапяткі агеньчык, на хвілінку выхапіўшы з цемры твар мужчыны, які прыпальваў цыгарку.

– Выклікайце эвакуатар і на штрафную, – прабасіў сілуэт, – не першы раз тратуар перагароджваюць… Нахабнікі!..

– Ідзі спаць, не то і цябе эвакуіруюць, – з глыбіні кватэры пачуўся вісклівы жаночы голас, і святло ў акне адразу патухла.

– Намёк зразумеў, – юрліва засмяяўся мужчына і паспешліва зачыніў за сабой балконныя дзверы.

– Не ляпай па машыне… Калі што не так – да пенсіі не разлічымся, – камандаваў прапаршчык.

Міліцыянер у плашч-палатцы роспачна махнуў рукой і з ноткамі адчаю ў голасе прапанаваў:

– А што, мо і сапраўды эвакуіруем? Няйнакш у машыне злодзей.

– І хутчэй за ўсё бадзяга – алкаголік… З паўсотні машын выбраў самую крутую, замкі ўзламаў, у бардачку знайшоў пляшку каньяку і выжлукціў… Навошта рызыкаваць, абцяжарваць сябе лішнім клопатам, калі можна напіцца на халяву і ўтульна, з камфортам паспаць? І амаль без наступстваў… Крадзяжу няма, значыцца, і крыміналу ніякага…

– Табе абы насміхацца, – пакрыўджана прамармытаў міліцыянер і, залазячы ў машыну, абыякава дадаў: – Зрэшты, ты старшы, табе і рашэнне прымаць.

– Правільна кумекаеш, – засмяяўся прапаршчык. – Я тут нумарок прабіў праз адраснае… Машына належыць Гурскаму Алесю Пятровічу… Яму трыццаць тры гады… Бізнесмен… Генеральны дырэктар фірмы «Хрыстафор Калумб», жыве на гэтай вуліцы… Дом нумар пяць, кватэра пятнаццаць… А цяпер скажы: шафёр будзе п’янстваваць у машыне пад вокнамі гаспадара?

Нечакана «мерседэс» захістаўся, бакавое шкло прыадчынілася, і міліцыянераў быццам ветрам выдзьмухнула з «уазіка». Прапаршчык, больш увішны, першым аказаўся каля машыны і абачліва паклаў гумавую палку на прачыненае шкло, адрэкамендаваўся.

– Будзь хоць генералам, у гэткім стане яму ўсё адно, – незласліва падкузьміў калегу напарнік.

Калі пругкае святло ліхтарыка выхапіла зашчацінелы твар спячага, той замахаў рукамі, замармытаў нешта незразумелае. Прапаршчык прасунуў руку ў салон машыны, выхапіў ключ з замка запальвання і, падкінуўшы яго на далоні, весела гукнуў:

– Цяпер кліент наш…

2

Апоўначы Гурскі вярнуўся з Масквы. Дзе змог, прыпаркаваў машыну, памацаў нагрудную кішэню пінжака, у якой ляжаў футарал з дарагім пярсцёнкам, зірнуў на вялікі букет чырвоных руж і шчасліва ўсміхнуўся.

Праз некалькі хвілін ён, быццам на крылах, узляцеў на пяты паверх, адамкнуў дзверы, увайшоў у кватэру і…

Ружы крывавымі плямамі рассыпаліся па падлозе… Перад ім стаяла Люся ў апратцы Евы… У беласнежных руках паднос, на ім два келіхі з чырвоным віном. У прыцемненай спальні да болю знаёмы барытон фальшыва напяваў любімую песню Алеся «Миллион алых роз».

Жончыны раскосыя вішнёва-чорныя вочы ад нечаканасці шырока расплюшчыліся і глядзелі на мужа спярша здзіўлена, потым з непрыхаваным страхам. Ад празмернага хвалявання прыгожыя, поўныя грудзі прывабліва калыхнуліся, рукі нервова ўздрыгнулі, келіхі дзынкнулі і ледзь не кульнуліся ўслед за ружамі.

– Т-ты?.. – выдыхнула Люся, машынальна прытрымала келіхі і, паставіўшы паднос на камоду, што тулілася побач пад шырокім люстэркам, няпэўна прашаптала:



Вам будет интересно